У ЗША паказалі будучы «самалёт суднага дня»
3- 30.04.2024, 11:17
- 7,406
Кошт яго распрацоўкі - $13 мільярдаў.
Амерыканская кампанія Sierra Nevada Corporation (SNC) прадставіла першыя канцэптуальныя выявы пераемніка паветранага каманднага пункта Boeing E-4B Nightwatch. Пра гэта напісаў сайт The War Zone, заўважыў unian.net.
Новы самалёт распрацавалі ў рамках праграмы Survivable Airborne Operations Center (SAOC). У якасці базы для яго абралі Boeing 747-8 – шырокафюзеляжны рэактыўны авіялайнер, распрацаваны кампаніяй Boeing. Зараз яго ўжо не вырабляюць, так што давядзецца выкарыстоўваць патрыманыя самалёты.
Выявы дэманструюць, што замена E-4B вельмі падобная да свайго прабацькі, уключаючы культавую бела-сінюю схему афарбоўкі. Сярод галоўных адрозненняў – рухавікі General Electric GEnx, а таксама новае размяшчэнне антэн і сістэмы дазапраўкі ў паветры.
Акрамя таго, самалёт будзе большы за свайго прабацьку і атрымае большую ўнутраную прастору.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Паветраныя сілы ЗША ўклалі з Sierra Nevada Corporation кантракт коштам 13 млрд даляраў, які прадугледжвае распрацоўку пераемніка E-4B Nightwatch.