Пад Масквой успыхнуў магутны пажар на складах
2- 30.04.2024, 12:51
- 9,470
Агонь ахапіў дзве тысячы квадратных метраў.
У Расеі ў горадзе Раменскае пад Масквой раніцай 30 красавіка ўспыхнуў склад з поліэтыленам і пластыкавымі трубамі. Пажар ахапіў больш за 2 тысячы квадратных метраў, піша obozrevatel.com.
У МНС РФ заявілі, што самастойна з будынку эвакуаваліся 30 чалавек. У сацсетках тым часам публікуюць кадры пажару.
Як паведамляюць расейскія СМІ, на складзе захоўваліся палетныя стэлажы і пластыкавыя трубы, складская пагрузачная тэхніка, а таксама іншыя сістэмы абсталявання.
Будынак належыць кампаніі «Сторэкс».
З агнём змагаліся некалькі гадзін, на месцы працавалі дзесяць пажарных разлікаў.
Пажар распаўсюдзіўся на вытворчы будынак і частку адкрытай пляцоўкі. Пасля тушэння праводзіцца праліўка і разбор канструкцый, заявілі ў МНС РФ.