Беларускі брамнік стаў уладальнікам Кубка Польшчы ў футболе
2- 2.05.2024, 20:28
- 4,020
Антон Чычкан стаў першым у гісторыі беларускім футбалістам, які заваяваў гэты трафей.
Беларускі брамнік Антон Чычкан стаў у складзе кракаўскай «Віслы» ўладальнікам футбольнага Кубка Польшчы. Ён стаў першым у гісторыі беларускім футбалістам, які заваяваў гэты трафей.
«Вісла», за якую выступае Чычкан, гуляе цяпер у другім польскім дывізіёне і займае там толькі пятае месца.
У фінальным матчы «Вісла» перамагла «Пагоню» са Шчэціна з лікам 2:1. У асноўны час наперадзе былі шчэцінскія футбалісты, але на апошніх секундах ужо даданага часу кракаўская каманда здолела зраўняць лік. У дадатковы час «Вісла» хутка дамаглася поспеху, а потым утрымала сваю перавагу.