У Касцюковічах 12-гадовы раварыст заехаў пад грузавік
11- 2.05.2024, 21:15
- 9,186
Падлетак загінуў.
У Касцюковічах пад коламі МАЗа загінуў 12-гадовы школьнік, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
ДТЗ адбылося 2 траўня блізу 16.30 на вуліцы Ленінскай. Паводле папярэдняй версіі, школьнік «страціў кантроль» над кіраваннем ровара і заехаў пад грузавік, які паварочваў налева.
У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў цяжкія траўмы. Нягледзячы на намаганні лекараў, ён памёр у машыне хуткай дапамогі.
Касцюковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта пачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло праз неасцярожнасць да смерці чалавека).