Каманда Беларусі ўпершыню за дзевяць гадоў згуляе з Расеяй
9- 2.05.2024, 21:39
- 3,544
Футбольны матч пройдзе 7 чэрвеня.
Таварыскі матч паміж камандамі Беларусі і Расеі пройдзе ў Менску 7 чэрвеня, паведаміла прэс-служба РФС.
Раней гульня планавалася на 8 чэрвеня.
Беларусы займаюць 97-е месца ў рэйтынгу ФІФА, расейцы – 35-е.
Каманды раней чатыры разы гулялі паміж сабой, апошняя сустрэча прайшла ў чэрвені 2015 года і закончылася перамогай каманды Расеі з лікам 4:2.
Каманда Расеі з лютага 2022 года адхіленая ад турніраў ФІФА і УЕФА. Санкцыі да беларускіх камандаў былі мякчэйшыя – ім забаронена праводзіць міжнародныя матчы дома, яны гуляюць на нейтральных палях без гледачоў.