Арына Сабаленка выйшла ў фінал WTA-1000 у Мадрыдзе
6- 3.05.2024, 9:30
- 3,074
Беларуска будзе змагацца з першай ракеткай свету.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну і выйшла ў фінал турніру катэгорыі WTA 1000 у Мадрыдзе, прызавы фонд якога складае больш за 7,6 мільёна еўраў.
Сустрэча спартовак закончылася перамогай Сабаленкі над Рыбакінай з лікам 1:6, 7:5, 7:6 (7:5). Яны правялі на корце 2 гадзіны 17 хвілін. Падчас гульні беларуска чатыры разы падала навылёт, дапусціла чатыры падвойныя памылкі. Акрамя таго, Сабаленка ажыццявіла тры брэйк-пойнты з васьмі заробленых.
"У першым сэце я мела вялікія цяжкасці, аднак наступныя падачы надалі мне больш веры ў тое, што ў мяне яшчэ ёсць шанцы ў гэтым матчы", — падзялілася беларуская тэнісістка.
У фінале турніру, прызавы фонд якога складае больш за 7,6 мільёна еўра, 25-гадовая Арына Сабаленка згуляе супраць першай ракеткі свету, 22-гадовай прадстаўніцы Польшчы Ігі Свёнтэк.
На шляху да фіналу беларуска таксама падолела польскую тэнісістку Магду Лінет, амерыканак Робін Мантгамеры і Даніэль Колінз, а таксама расіянку Міру Андрэеву.