Мытнікі затрымалі амаль паўтары тысячы тон польскіх яблыкаў
13- 3.05.2024, 11:15
- 4,676
Згодна з паперамі яны былі малдаўскімі.
Праз Беларусь у Расею спрабавалі правезці цэлую гару польскіх яблыкаў - 1,4 тысячы тон. У гэтую справу ўляпаліся 19 перавозчыкаў з Польшчы. На 70 партый тавару мытнікам уручылі фальшывыя паперы і сертыфікаты на садавіну. Там было напісана, нібыта гэтыя яблыкі адпраўляліся з Малдавіі, а атрымальнікі былі ў Кыргызстане і Казахстане, піша onliner.by.
Калі пачалі разбірацца, выявілася, што груз збіралі на адным складзе ў Польшчы. Там і дакументы падраблялі, і тавар грузілі. Паступала ўся прадукцыя на расейскі рынак. У выніку гэтая фруктовая авантура вылілася ў кругленькую суму, якая перавышае 4 мільёны рублёў.
Каб гарантаваць выплату штрафу, які можа скласці да 30% ад кошту яблыкаў, на транспарт і рахункі парушальнікаў ужо наклалі арышт.