У Беларусь ідуць замаразкі
7- 3.05.2024, 12:31
- 10,232
Абвешчанае штармавое папярэджанне.
У найбліжэйшую суботу ў Беларусі значна пахаладае. Замаразкі прагназуюцца ў некалькіх абласцях краіны.
Уначы 4 траўня (субота) месцамі, а па Магілёўскай вобласці на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0..-2°С. Абвешчанае штармавое папярэджанне.
У той жа час, паводле звестак рэспубліканскага МНС, такі ж "мінус" будзе таксама ў Менскай і Гомельскай абласцях.