18 траўня 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці «візіту» Tesla Cybertruck у Беларусь

12
Сталі вядомыя падрабязнасці «візіту» Tesla Cybertruck у Беларусь

Дастаўлялі самалётам у Еўропу.

У мінулую нядзелю на дарогах Беларусі можна было ўбачыць пікап Tesla Cybertruck. Больш за ўсё пашанцавала тым менчукам, якія аказаліся побач з Нацыянальнай бібліятэкай і змаглі разгледзець электрычны пікап паблізу.

Як выявілася, гэта заснавальнік і гендырэктар Moscow Tesla Club Аляксей Ерамчук надумаў асабіста даставіць першы Cybertruck у Расею. У інтэрв'ю YouTube-каналу «808» ён распавёў, што аўтамабіль даставілі на самалёце ў Еўропу, а зараз яго праз Беларусь гоняць у Расею, піша «Онлайнер».

Гэты аўтамабіль - са стартавай Foundation Series, якая была заяўленая коштам 99 тысяч даляраў. Аднак у ЗША з улікам усіх падаткаў і даплат ён каштуе 113 тысяч даляраў. Але, са слоў Аляксея, зараз такі аўтамабіль можна купіць толькі з рук, і за такую магчымасць давядзецца заплаціць 50 тысяч даляраў, бо першыя пакупнікі падпісалі пагадненне, якое забараняе прадаваць аўтамабіль цягам года.

— Набытая ў прыватнай асобы, якая замовіла ў першыя секунды прэзентацыі. Мы зрабілі яму прапанову, ад якой ён не змог адмовіцца, — расказвае Ерамчук у роліку. Гаворачы аб расейскіх цэнах, ён мяркуе, што ў найбліжэйшы час Cybertruck каштавацьме не менш як 20 мільёнаў расейскіх рублёў (218 600 даляраў), бо аўто размытняецца, як грузавік.

Вельмі нішавая мадэль

- Пакуль я ў Cybertruck ніякага сэнсу не бачу, - прызнаецца ў гутарцы з журналістам Onlíner дырэктар беларускага tesla-cars.by Артур Туманаў. - Мне прапануюць з Амерыкі Cybertruck за 160 тысяч даляраў, а ён там каштуе 80 тысяч. Гэта такое аўто на аматара, якое расейцы прадаюць па двух-, трохразовым кошце.

Беларусы – людзі дастаткова эканомныя. У нас было вельмі шмат запытаў на «Кібертракі», але калі людзі даведаюцца, што ён каштуе не 80 тысяч, а 180, то «адвальваюцца» проста ў момант. Так, у Маскве яны знойдуць з дзясятак алігархаў, можа, і ў Менску знойдзецца парачка такіх аматараў, якія не могуць доўга чакаць.

Ну і асабіста мне не падабаецца, што ўсе версіі цяжэйшыя за 3,5 тоны. Гэта значыць, і Beltoll, і пасведчанне катэгорыі С. Так што я бачу Cybertruck як такую нішавую мадэль, якая да таго ж пакуль прапануецца завышаным коштам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках