У Казахстане Ан-2 змушана сеў на ваду
- 3.05.2024, 19:37
- 3,326
На борце знаходзіліся два чальцы экіпажа і тры пасажыры.
Санітарны Ан-2 авіякампаніі «Навігатар» Казахстана, які выконваў рэйс з Аркалыка ў Аксункар, пасля ўзлёту імкліва знізіў вышыню і сеў у вадаём у Кустанайскай вобласці, паведамляе Міністэрства транспарту краіны.
На борце знаходзіліся два чальцы экіпажа і тры службовыя пасажыры, іх усіх эвакуявалі і даставілі ў лякарню Аркалыка. Пацярпелых і ахвяр няма. У Мінтрасе адзначылі, што інцыдэнт класіфікавалі як авіяцыйнае здарэнне, а значыць, яно «падлягае расследаванню ўпаўнаважаным органам у сферы цывільнай авіяцыі». Высвятляюцца прычыны і акалічнасці здарэння.