19 траўня 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі адкрытую планету імем персанажа з «Гары Потэра»

1
Навукоўцы назвалі адкрытую планету імем персанажа з «Гары Потэра»

Экзапланета TOI 4633с атрымала імя Персіваль.

Міжнародная група астраномаў з ЗША, Канады, Нідэрландаў і іншых краінаў выявіла новую экзапланету ў тры разы большую за Зямлю, размешчаную за 309 светлавых гадоў ад нашай планеты. Знойдзенаму свету прысвоілі абазначэнне TOI 4633 c і далі імя Персіваль у гонар бацькі Альбуса Дамблдора – дырэктара школы чараўніцтва Хогвартс з фантастычных раманаў брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг пра чараўніка Гары Потэра. Даследаванне апублікаванае на афіцыйным сайце навуковага Фонду Сайманса.

Планета Персіваль звярнула ўвагу навукоўцаў сваёй патэнцыйнай прыдатнасцю для жыцця. Яна круціцца вакол падобнай на Сонца зоркі і размешчаная ў так званай заселенай зоне – вобласці, дзе тэмпературы дазваляюць існаваць вадкай вадзе.

Іншая асаблівасць TOI 4633с – яе надзвычай выцягнутая арбіта.

Персіваль атрымалася выявіць транзітным метадам – калі планета праходзіла паміж сваім сонцам і зямнымі назіральнікамі, яна крыху знізіла свяцільнасць зоркі. Гэтая змена характарыстык дазволіла астраномам вылічыць месцазнаходжанне новага свету.

Навукоўцы адзначылі, што на самой TOI 4633с наўрад ці можа існаваць жыццё, падобнае на Зямное. У планеты няма цвёрдай паверхні, а сама яна складаецца з вадзяной пары, вадароду і метану. Аднак Персіваль можа валодаць цвёрдымі спадарожнікамі, больш спрыяльнымі для жывых істотаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках