Расейцаў пасля паводкі засыпала снегам у траўні
17- 4.05.2024, 10:18
- 17,774
Пачаліся блэкаўты і надзвычайныя здарэнні на дарогах.
Некалькі абласцей краіны-агрэсаркі Расеі раптоўна накрыў моцны снегапад. У выніку моцных ападкаў на дарогах паралізаваны рух, а грамадзяне РФ скардзяцца на перабоі з электрычнасцю.
Паводле прагнозу сіноптыкаў у найбліжэйшыя суткі расейскія гарады прадоўжыць засыпаць снегам, паведамляе obozrevatel.com.
На моцны снегапад паскардзіліся жыхары Екацерынбурга, на вуліцах якога ўзнік транспартны апакаліпсіс. У кампаніі энэргазабеспячэння ў Екацерынбургу «Россети Урал» заявілі, што падобныя наступствы непагадзі не назіраліся на Сярэднім Урале апошнія 20 гадоў.
Таксама моцны снегапад прайшоў у Свярдлоўскай вобласці. У населеных пунктах рэгіёну пад цяжарам снегу падаюць дрэвы. Кіроўцы праз непагадзь з цяжкасцю паднімаюцца ў горку і вымушаныя штурхаць свае транспартныя сродкі.
Пры гэтым у МНС РФ выдалі, што моцныя снегапады прадоўжацца цягам 4 траўня. Праз гэта на дарогах чакаецца галалёд і, як вынік, праблемы з транспартнымі зносінамі.
«Вось такая раніца ў Свярдлоўскай вобласці. На рэгіён абрынуўся магутны снегапад. У некаторых акругах пачаліся праблемы з электрычнасцю і інтэрнэтам: правады абрываюцца праз падзенне дрэваў і наліплы снег», – скардзяцца ў сеціве расейцы.
Па трасе Перм – Екацерынбург стаў велізарны затор, дарогі замятае снегам. У сувязі з гэтым была прынятая пастанова поўнасцю абмежаваць рух транспартных сродкаў да стабілізацыі сітуацыі.
У некалькіх гарадах Свярдлоўскай вобласці маса снегу таксама абарвала лініі электраперадачы і паваліла дрэвы. Больш за тое, узровень ападкаў дасягнуў такога значэння, што некаторыя пад'езды шматпавярховак сталі заблакаваныя.
Расейцаў пасля паводкі засыпала снегам у траўні: пачаліся блэкаўты і надзвычайныя здарэнні на дарогах
Нагадаем, у расейскім Улан-Удзе эвакуявалі частку жыхароў горада праз «ландшафтавы пажар», які з лесу перакінуўся на будынкі горада. Як паведаміў мэр Улан-Удэ Ігар Шуцянкоўv, праз пажар «парушанае электразабеспячэнне, ёсць загаранне ў прыватным сектары».
Раней паведамлялася, што ў Курганскай вобласці РФ праз паводку затапіла старыя ўранавыя свідравіны радовішча «Дабравольнае» ў Звярынагалоўскім раёне. Эколагі мяркуюць, што радыеактыўны раствор патрапіў у Табол і гэта выкліча рост захворванняў у рэгіёне.