У Беларусі знайшлі чатыры пляцоўкі, дзе могуць размясціць радыеактыўныя адкіды з БелАЭС
13- 4.05.2024, 12:10
- 13,098
Канчатковы выбар будзе зроблены да канца года.
Для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адкідаў ад Беларускай АЭС вывучаюцца чатыры пляцоўкі. Канчатковы выбар будзе зроблены да канца года, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі.
«Да гэтага часу праведзеная сістэмная і глыбокая праца ў даследаванні ўсіх раёнаў краіны на прадмет магчымасці збудавання пункта пахавання», – заявіў намеснік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз.
Паводле ягоных словаў, бяруцца да ўвагі ўсе аспекты – эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя. Сярод 118 раёнаў да гэтага часу адабраныя для далейшых больш глыбокіх даследаванняў чатыры пляцоўкі.
Выбраць з іх адну трэба да канца гэтага года, пасля чаго матэрыялы абяцаюць прапанаваць для далейшых грамадскіх абмеркаванняў.