19 траўня 2024, Нядзеля, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Бога на плячы - шэўрон з украінскім сцягам»

9
«У Бога на плячы - шэўрон з украінскім сцягам»

Зяленскі прыгожа павіншаваў украінцаў з Вялікаднем.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Вялікаднем. Ён адзначыў: у найскладанейшы перыяд найноўшай гісторыі Украіны народ спазнае сапраўдны змест біблейскіх запаведзяў і дакладна разумее, хто ёсць хто ў сучасным свеце.

Украінцы вядуць справядлівую вайну, абараняючы ўласнае права на існаванне, а Бог сапраўды стаіць на баку тых, за кім праўда - на баку Сіл абароны.

Віншаванне з'явілася на канале прэзідэнта Украіны ў Telegram.

«Біблія вучыць нас любві да бліжняга. А цяперашнія падзеі паказалі нам сапраўднае значэнне гэтага слова. Калі ўсе мы сталі адзін аднаму блізкімі. А былы сусед, які ўвесь час набіваўся нам у браты, для нас далёкі назаўжды. Ён парушыў усе запаведзі, паквапіўся на наш дом, прыйшоў нас забіваць», - гаворыцца ў паведамленні Зяленскага.

Кіраўнік украінскай дзяржавы ўпэўнены: злачынства Расеі не з'яўляецца сакрэтам, роўна як і тое, што ўкраінцы вядуць справядлівую барацьбу. Такім чынам Украіна абавязкова павінна перамагчы.

«Свет бачыць гэта (злачынствы РФ. - Рэд.). Бог ведае гэта. І мы верым: у Бога на плячы - шэўрон з украінскім сцягам. Так што з такім хаўруснікам жыццё сапраўды пераможа смерць. З Вялікаднем усіх вас, дарагія ўкраінцы! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! –– сказаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках