У Беларусі пайшлі белыя грыбы
10- 5.05.2024, 9:53
- 12,980
Сезон збору баравікоў адкрыўся сёлета надзвычай рана.
Беларусы ўжо з сакавіка месяца дзеляцца ў тэматычных чатах фатаграфіямі лясных смарчкоў і рэцэптамі, як іх прыгатаваць. На днях аматар ціхага палявання з Мазырскага раёна здзівіў усіх прыгажунамі-баравікамі, піша Blizko.
Сёлета ў лясах Беларусі грыбны сезон пачаўся рана. Хутчэй за ўсё праз цёплы пачатак красавіка.
Калі раней тэматычныя чаты поўніліся пераважна фатаграфіямі смарчкоў і маслякоў, то з траўня «пайшлі» і баравікі.
Аб гэтым сведчаць здымкі, якія апублікаваў грыбнік Уладзімір з Мазырскага раёна. Са слоў мужчыны, ён знайшоў першыя экзэмпляры гэтага каштоўнага сямейства грыбоў у хвойным лесе.