На Старобінскім торфабрыкетным заводзе ўспыхнуў пажар
3- 5.05.2024, 11:59
- 3,372
На месцы працуюць восем аўтацыстэрнаў МНС, аўталесвіца і штаб.
На Старобінскім торфабрыкетным заводзе адбыўся пажар.
Пасля паведамлення аб узгаранні на месцы працуюць 8 аўтацыстэрнаў МНС, аўталесвіца і штаб. Таксама прыцягнутая добраахвотная пажарная каманда прадпрыемства.
Папярэдне пацярпелых няма, паведамляе прэс-служба ведамства. Падрабязнасці абяцаюць агучыць пазней.