Новая аптымізацыя: на Гомельшчыне ліквідуюць 250 ферм
13- 6.05.2024, 10:51
- 9,208
Войска “дармаедаў” стане яшчэ большым.
Паводле інфармацыі афіцыйнага ТГ-каналу Гомельскага аблвыканкама, колькасць малочных ферм у Гомельскай вобласці плануецца скараціць на 45%: з 550 да 300.
Са слоў старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупкі, гэта неабходна зрабіць паводле пастановы Лукашэнкі, "каб быць канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку".
Як адзначае “Флагшток”, што будзе з работнікамі 250 малочных ферм, якія ліквідуюцца, Крупка не сказаў.
На практыцы такае пастанова можа азначаць, што некалькі тысяч працаўнікоў адсталых гаспадарак не змогуць знайсці іншую працу ў сваіх малых населеных пунктах і будуць змушаныя міграваць.