19 траўня 2024, Нядзеля, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі суддзя ўцёк у Беларусь і папрасіў «палітычны прытулак»

Польскі суддзя ўцёк у Беларусь і папрасіў «палітычны прытулак»

На радзіме ён замяшаны ў скандале.

Суддзя абласнога адміністрацыйнага суда ў Варшаве Томаш Шміт звярнуўся з просьбай даць палітычны прытулак у Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Беларусі, піша onet.pl.

У Польшчы Томаш Шміт працаваў у ваяводскім адміністрацыйным судзе Варшавы, узначальваў юрыдычны аддзел у Нацыянальнай радзе суддзяў Польшчы, займаў іншыя пасады ў польскай судовай сістэме і органах юстыцыі.

На радзіме Томаш Шміт стаў фігурантам "хейтэрскага скандалу".

Ён пачаўся з таго, што нейкая жанчына пад псеўданімам "Эмі" (або "Маленькая Эмі") на працягу некалькіх месяцаў пісала ў сацсетках допісы і рассылала лісты з нападкамі на суддзяў, якія ў сваю чаргу выступалі супраць судовай рэформы ў краіне.

Пасля "Эмі" сцвярджала, што атрымала гатовы кампрамат на суддзяў у Міністэрстве юстыцыі Польшчы, частку дакументаў таксама планавала перадаць журналістам праўладных СМІ для апублікавання ў прэсе. Польскія расследавальнікі прыйшлі да высновы, што гэта частка запланаванай уладамі кампаніі дыскрэдытацыі юрыстаў, якія выступалі супраць рэформы.

Як высветлілася, "Эмі" напраўду клічуць Эмілія Шміт, і яна была замужам за Томашам Шмітам. Жанчына сцвярджала, што ейны муж быў адным з тых, хто ўцягнуў яе ў "хейтэрскі скандал". Менавіта ён даваў ёй інфармацыю, якую яна павінна была распаўсюджваць.

Пасля таго як гісторыя атрымала агалоску, Томаш Шміт таксама публічна выказаўся аб сваіх стасунках з Эміліяй, абвінаваціўшы яе ў распадзе шлюбу і апісаўшы экс-жонку як здрадніцу і жлукту.

Пасля скандалу Шміт быў выключаны з Нацыянальнай рады суддзяў Польшчы і часова адхілены ад службы ў ваяводскім адміністрацыйным судзе Варшавы, пачаўся разбор.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках