Пуцін раптоўна знік падчас велікоднага набажэнства
71- 5.05.2024, 12:36
- 70,258
Кіраўнік РФ у парушэнне царкоўнай традыцыі пайшоў у алтар і знік.
Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін разам з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным у ноч на 5 траўня прыбыў у храм Хрыста Збаўцы на велікоднае набажэнства, паведамляе «24 канал».
Як адзначалі расейскія СМІ, дыктатар у гэты час быў вельмі гаваркім - ён увесь час гаварыў з Сабяніным і толькі зрэдку адказваў святару: «Хрыстос уваскрос».
Акрамя гэтага, падчас набажэнства Уладзімір Пуцін і патрыярх Кірыл абмяняліся велікоднымі падарункамі.
Пуцін і Сабянін зніклі з набажэнства гэтак жа раптоўна, як і з'явіліся. Адзначаецца, што яны спачатку пайшлі ў алтар, хаця да яго падчас службы дапускаюцца звычайна толькі святары, а потым і зусім пакінулі храм Хрыста Збаўцы.