Украінская выведка знішчыла расейскае судна марскім дронам
10- 6.05.2024, 10:06
- 29,314
Атака адбылася ў раёне Крыма.
Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны знішчыла хуткасны катар расейскіх захопнікаў у часова акупаваным Крыме. Для нападу быў выкарыстаны марскі дрон Magura V5.
Пра гэта «РБК-Украіна» паведамілі крыніцы ў спецслужбах.
Як распавялі крыніцы выданню, атака марскім дронам Магура V5 адбылася ў раёне бухты Вузкая (раён Чарнаморскае) у ноч на 6 траўня.
Суразмоўцы дадаюць, што за паспяховай аперацыяй знішчэння хуткаснага катара расейскіх марскіх войскаў стаіць ГУР МА.