Apple прапанавала сваю самую тонкую прыладу
5- 7.05.2024, 19:11
- 4,676
Кампанія сёння прэзентавала абноўленыя планшэты.
Apple прапанавала абноўленыя планшэты iPad Pro з OLED-дысплэем і 13-цалевы Air, гаворыцца на сайце кампаніі.
Абноўлены iPad Pro стаў «самай тонкай прыладай» у гісторыі Apple, ягоная таўшчыня склала 5,1 мм. Планшэт абсталявалі працэсарам М4 для працы са штучнымі інтэлектам і Ultra Retina XDR-матрыцай з пікавай яркасцю да 1600 нітаў. Кошт такога планшэта стартуе з $999. Таксама на прыладах упершыню будзе пакрыццё са шкла з нанаструктурай, піша The Verge.
У лінейку абноўленых iPad Air увайшлі прылады з экранамі на 11 і 13 цаляў. Іх абсталявалі чыпам М2 і павялічылі мінімальны аб'ём убудаванай памяці да 128 ГБ. Прадукцыйнасць планшэта вырасла на 50%, адзначылі ў Apple. Кошты гэтай прылады стартуюць з $599.
Прылады даступныя для папярэдняй замовы і павінны з'явіцца ў крамах 15 траўня.